viasna on patreon

Праваабаронцы абмеркавалі са спецдакладчыкамі ААН сітуацыю ў Беларусі

2011 2011-07-06T11:12:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/onugeneva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак ААН у Жэневе

Будынак ААН у Жэневе

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый - Беларускага Хельсінкскага камітэта, Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Цэнтра прававой трансфармацыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” - на мінулым тыдні наведалі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) у Жэневе.

Візіт адбыўся ў рамках працы па рэкамендацыях універсальнага перыядычнага агляда (УПА) па Беларусі 2010 года. Падчас візіту група была азнаёмленая з мандатам, прыярытэтамі і дзейнасцю УВКПЧ ААН, Савета ААН па правах чалавека, а таксама дагаворных органаў і спецыяльных працэдур ААН па правах чалавека.

Група таксама сустрэлася са спецыяльнымі дакладчыкамі ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый, катаваннях і праваабаронцах, і абмеркавала пытанні, па якіх працуюць спецыяльныя дакладчыкі. Спецыяльныя дакладчыкі падцвердзілі сваю пастаянную ўвагу да Беларусі, асабліва ў кантэксце нядаўняй рэзалюцыі Савета ААН па правах чалавека па сітуацыі ў краіне.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства