Паўла Севярынца накіруюць у Віцебскую вобласць
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павал севярынец будзе адбываць «хімію» ў Віцебскай вобласці. Пра гэта яму паведамілі 8 жніўня ў аддзеле выканання пакарання Перашамайскага РАУС Віцебска.
У мінулы раз у 2005–2007 гадах Павал Севярынец адбываў пакаранне ў Віцебскай вобласці — у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну.
«Першая „хімія“ была выпрабаваннем, якое мне шмат дало ў духоўным і палітычным плане. Я пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі, якія жывуць у гэтым кутку Беларусі, атрымаў дзве новыя прафесіі — сукаруба і страпільшчыка. Там я напісаў кнігу „Лісты з лесу“, якая атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча», — адзначыў Павал Севярынец.
Нагадаем, што МУС Беларусі адмовіў «Хрысціянскай дзелавой ініцыятыве» ва ўладкаванні Паўла Севярынца на час адбыцця «хіміі».