Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН (відэа)
Сітуацыя з крымінальным пераследам віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага стала тэмай дадатковага мерапрыемства, арганізаванага 20 верасня Федэрацыяй і Фундацыяй дамоў правоў чалавека ў будынку ААН у Жэневе.
Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць у прысутных, у тым ліку прадстаўнікоў шэрагу нацыянальных прадстаўніцтваў у ААН. Ім быў прадэманстраваны кароткаметражны фільм пра Алеся Бяляцкага, а затым выступілі намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч і дырэктар Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні Ганна Герасімава.
Пасля прэзентацыяў прадстаўнікі краінаў Еўразвязу ў сваіх выступах аднадушна падкрэслілі палітычную матывацыю крымінальнай справы вядомага праваабаронцы і заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага вызвалення сп. Бяляцкага.