viasna on patreon

Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў брэсцкай актывісткі Інгі Абрамавай

2011 2011-09-26T16:09:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisliak-abramava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк і Інга Абрамава

Праваабаронца Раман Кісляк і Інга Абрамава

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын прызнаў парушэнні, якія былі дапушчаны ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС горада Брэста ў адносінах да грамадскай актывісткі Інгі Абрамавай.

Інга Абрамава cыходзіла з таго, што дзеянні супрацоўнікаў ізалятара былі абразлівымі, складалі сэксуальныя дамагальніцтвы. І ўсё гэта адбывалася таму, што персанал ізалятара складаўся выключна з мужчынаў.

- Гэта першая скарга ў дачыненні да Беларусі, якая зарэгістравана і разгледжана ў дадзеным камітэце. Камітэт запатрабаваў ад беларускага кіраўніцтва кампенсаваць Інзе Абрамавай маральныя страты, а таксама было выстаўлена патрабаванне ліквідаваць усе тыя негатыўныя моманты ў ізалятарах з жанчынамі-зняволенымі, - кажа юрыст-праваабаронца Раман Кісляк.

Раман Кісляк пасля станоўчага адказу з ААН спадзяецца, што рэкамендацыі Камітэта будуць выкананы Беларуссю.

У кастрычніку 2007 года Інга Абрамава была затрымана супрацоўнікамі Ленінскага РАУС падчас развешвання блакітных стужак перад "Еўрапейскім маршам". Яна была асуджана судом Ленінскага раёна на пяць сутак арышту.

Пасля вызвалення Абрамава спрабавала абскардзіць у вышэйшых інстанцыях жорсткія ўмовы ўтрымання ў ізалятары і дыскрымінацыю сябе як жанчыны, але безпаспяхова. Пасля гэтага актывістка звярнулася ў Камітэт ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства