У Брэсце ўзгадалі падзеі мінулагодняй Плошчы
Увечары 19 снежня ў абласным цэнтры мясцовыя актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый далучыліся да акцыі “Запалі свечку надзеі ў сваім сэрцы”, якая была прымеркавана да гадавіны разгону Плошчы 2010 года.
Удзельнікі акцыі (сярод якіх былі і тыя, хто браў непасрэдны
ўдзел у тагачасных падзеях) сабраліся на плошчы Свабоды, дзе запалілі лампады і
паставілі іх ля помніка, усталяванага ў гонар тых, хто вызваляў Брэст у 1944- м
годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Побач са свечкамі актывісты пакінулі
таблічку з надпісам “Запалі свечку надзеі ў сваім сэрцы” і датай “19 снежня
2011 года”.
Таксама ў гэты дзень на пешаходнай вуліцы Савецкай абласнога цэнтра мінакам былі
раздадзены зборнікі вершаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева
“Лісты ды Волі”, куды вайшлі і творы, напісаныя аўтарам падчас знаходжання ў
СІЗА КДБ і пад хатнім арыштам.
Як патлумачыў адзін з ініцыятараў акцыі Ігар Маслоўскі, падаваць заўку на правядзенне
іншых мерапрыемстваў было бессэнсоўна, бо напрацягу гэтага года Брэсцкі
гарвыканкам не дазволіў ніводнага пікета
альбо мітынга прадстаўнікам апазіцыі.
Ніякіх інцыдэнтаў падчас акцый у Брэсце не назіралася.