Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю аб адукацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека
19 снежня 2011 года Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый была прынятая Дэкларацыя аб адукацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека. Гэты знакавы дакумент прызнае права кожнага з сямі мільярдаў людзей планеты мець доступ да адукацыі ў галіне правоў чалавека як глабальнага працэсу з удзелам асобаў усіх узростаў, сацыяльных групаў і адукацыі.
Дэкларацыя тлумачыць не толькі, што чалавеку трэба ведаць аб правах чалавека, але і як (“праз правы чалавека, г.зн. праз навучанне і выкладанне шляхам, які паважае правы як педагогаў, так і навучэнцаў”), а таксама чаму (“дзеля правоў чалавека, г.зн. праз пашырэнне правоў і магчымасцяў асобаў карыстацца і ажыццяўляць свае правы, а таксама паважаць і ахоўваць правы іншых асобаў”).
Прыняцце новай Дэкларацыі таксама падштурхоўвае педагогаў і палітыкаў да перагляду нацыянальнай палітыкі і прыярытэтаў у кантэксце міжнародных стандартаў. Калі, як гаворыцца у дэкларацыі, “адукацыя і навучанне ў галіне правоў чалавека мае важнае значэнне для спрыяння усеагульнай павазе і захаванню ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў для ўсіх”, то праваабарончая адукацыя з’яўляецца не толькі правам кожнага чалавека, але і неабходнасцю для адказнай глабальнай супольнасці.
Поўны тэкст Дэкларацыі (англ.)