viasna on patreon

Справу Сяргея Каваленкі разгледзіць Камітэт па правох чалавека

2012 2012-01-16T13:53:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Скаргу ў Камітэт ААН па правох чалавека Сяргей Каваленка, прызнаны праваабаронцамі Віцебску палітвязьнем, падаў напярэдадні свайго зьмяшчэньня ў віцебскае СІЗА № 2. Такім чынам актывіст спрабуе адстаяць свае правы і змусіць улады Беларусі скасаваць прысуд, вынесены яму за вывешваньне на каляднай ёлцы ў цэнтры Віцебску бел-чырвона-белага сьцягу два гады таму, паведамляе "Віцебская вясна".

Нагадаем, 7 студзеня 2010 году, у дзень сьвяткаваньня Калядаў паводле Ўсходняй традыцыі, Сяргей Каваленка ўлез на ёлку, што стаяла на плошчы Перамогі, і замацаваў на яе вяршаліне гістарычны нацыянальны сьцяг. Актывіст сьцьвярджае, што такім спосабам ён выказаў сваю палітычную думку і публічна прадэманстраваў свае палітычныя перакананьні.

Сяргей Каваленка лічыць несправядлівым вынесенае яму пакараньне ў выглядзе трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, а таксама спагнаньне зь яго грашовых выплатаў у кошт кампэнсацыі маральнай шкоды супрацоўнікам міліцыі і маёмаснай шкоды прадпрыемствам “Віцебскгарсьвятло” і “Віцебскзеленбуд”. У Камітэт па правох чалавека ён зьвярнуўся пасьля таго, як вычарпаў усе сродкі прававой абароны ўнутры краіны - безвынікова спрабаваў абскардзіць пастанову Кастрычніцкага райсуду Віцебску ў Віцебскім абласным судзе і Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства