viasna on patreon

Скарга пра катаванні Саннікава пададзеная ў ААН

2012 2012-01-30T15:57:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яго просяць расследаваць факты ўжывання катаванняў да кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава. Як інфармуе "Хартыя'97", гаворка ідзе пра тэрміновую скаргу. Яна падаецца пры неабходнасці тэрміновага ўмяшання пры падазрэннях, што супраць асобы ўжываюцца катаванні.
Па словах Аляксандра Атрошчанкава, які быў прэс-сакратаром Саннікава на выбарах, перавага такога віду скаргі ў тым, што для яе падачы няма неабходнасці найперш звяртацца ў нацыянальныя суды і праваахоўныя органы.
Нагадаем, што на мінулым тыдні жонка палітвязня Ірына Халіп пабачылася з ім у калоніі "Віцьба-3". З размовы з мужам яна зрабіла выснову, што да яго ўжываюць катаванні.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства