viasna on patreon

Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот Любові Кавалёвай

2012 2012-02-09T18:31:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kanstytucyjny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці асуджанага да смяротнага пакарання  Уладзіслава Кавалёва  атрымала адказ з Канстытуцыйнага суда на  свой зварот ад 1 лютага 2012 года. Любоў Кавалёва звярталася з просьбай вынесці рашэнне аб прызнанні неканстытуцыйным палажэння Крымінальна-выканаўчага кодэкса РБ, якое не прадугледжвае прыпыненне выканання  смяротнага пакарання ў сувязі з падачай і рэгістрацыяй індывідуальнага паведамлення ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 У адказе Канстытуцыйнага суда паведамляецца, што ёсць спецыяльна ўпаўнаважаныя органы, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны суд, і толькі па іх зваротах выносіцца заключэнне аб  неканстытуцыйнасці нарматыўна-прававых актаў.

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк не згодзен з такім адказам Канстытуцыйнага суда. Па словах праваабаронцы, Любоў Кавалёва звярталася ў суд з просьбай выносіць не заключэнне, а менавіта рашэнне, і такая практыка існуе. Канстытуцыйны суд па заявах грамадзян прымае рашэнне, дзе даецца ацэнка асобным сферам на прадмет іх суадносінаў з Канстытуцыяй альбо міжнародна-прававымі актамі.

Любоў Кавалёва накіравала лісты наконт звароту ў Канстытуцыны суд Аляксандру Лукашэнку, у Савет Міністраў, Савет Рэспублікі, у Палату Прадстаўнікоў, а таксама ў Вярхоўны суд. Яна просіць унесці ў Канстытуцыйны суд прапанову, каб разгледзець пытанне неадпаведнасці Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам палажэння ў Крымінальна-выканаўчым  кодэксе, дзе адсутнічае аснова і  парадак прыпынення выканання смяротнага пакарання ў сувязі са зваротам у міжнародныя органы расследаванняў і разбіральніцтваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства