viasna on patreon

Скаргі на адмовы на правядзенне пікетаў у Барысаве зарэгістраваны ў Камітэце ААН

2012 2012-03-15T18:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mackevich-aleh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч атрымаў адказ з Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на сваю скаргу з нагоды забароны на правядзенне пікетаў у горадзе Барысаве.

«Калі казаць словамі Камітэта па правах чалавека ААН, - распавядае Алег Мацкевіч, - гэта не скарга, а паведамленне. Як вынікае з ліста за подпісам дырэктара працоўнага аддзела Камітэта Ібрагіма Саламы, паведамленне зарэгістравана. Адначасова ліст з Камітэту быў адпраўлены дзяржаве - Рэспубліцы Беларусь - з просьбай даць свае тлумачэнні па скарзе. Калі Рэспубліка Беларусь у асобе асабліва вёрткіх чыноўнікаў (а яны здольныя на гэта!) знойдзе аргументы ў сваю абарону, то апошняе слова, у адпаведнасці з правіламі КПЧ, усё роўна застаецца за мной ".

Варта адзначыць, што ў Барысаве на працягу апошніх пяці гадоў улады не давалі згоды на правядзенне ніводнай масавай акцыі дэмакратычных актывістаў. У 2009 годзе праваабаронцы ўжо спрабавалі правесці пікет у Дзень абароны правоў чалавека, падавалі заяўку ў выканкам і атрымалі адмову. Гэта рашэнне ўлад было аспрэчана ў судзе, аднак Барысаўскі раённы суд палічыў адмову правамернай. Праваабаронцы прайшлі ўсе нацыянальныя судовыя інстанцыі ў спробе даказаць незаконнасць адмовы, але апынуліся ў пройгрышы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства