viasna on patreon

Барысаўчанка хоча звярнуцца да прэзідэнта - каб абараніць сваё права на нармальнае жыццё (відэа)

2012 2012-03-20T15:44:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shmatdzietnaja-barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаве на вуліцы Газетнай, 20 жыве Станіслава Рагоўская з чатырма дзецьмі. Штогод яе прыватны дом затапліваецца так, што выйсці за дзверы можа толькі яна і старэйшая дачка Русаліна. Пяцігадовы Коля, а таксама яго сёстры, 9-гадовая Эрыка і 2,5 - гадовая Рая, пра прагулку на свежым паветры толькі мараць.

Шматдзетнай маці ў Барысаўскім райвыканкаме не раз абяцалі, што дадуць сацыяльнае жыллё ў сувязі з цяжкім становішчам. Абяцанні так і засталіся абяцаннямі. Жанчына,расчараваўшыся ў мясцовых уладах, мае намер звярнуцца да прэзідэнта Лукашэнкі.

 Згодна з арт. 84 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзянам, жылыя памяшканні якіх у выніку стыхійнага бедства, тэхнагенных i сацыяльных катастроф сталі непрыдатнымі для пражывання, жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання прадастаўляюцца па-за чаргой. Непрыдатным для пражывання можа быць прызнана жыллё, якое не адпавядае санітарным і тэхнічным патрабаванням згодна з нормамі «Умоваў, пры якіх жылыя памяшканні прызнаюцца не адпаведнымі санітарным і тэхнічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў, непрыдатных для пражывання», зацверджаных пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 02.05.2000 № 4.

«Для ажыццяўлення гэтай працэдуры варта звярнуцца ў мясцовы выканкам з заявай, да якой прыкладаецца тэхнічны пашпарт будынка, дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на жылое памяшканне або права карыстання ім. На жаль, шматдзетнай маці выканкам пакуль сацыяльнае жыллё не даў, хоць яна і звярталася за дапамогай», - каментуе сітуацыю Станіславы Рагоўскай праваабаронца Алег Мацкевіч, канстатуючы, што правы жанчыны і яе дзяцей парушаныя.

 

Барысаўчанка хоча звярнуцца да прэзідэнта - каб абараніць сваё права на нармальнае жыццё (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства