viasna on patreon

Унесена прапанова аб падпісанні Міжнароднай канвенцыіі па абароне ад гвалтоўных знікненняў

2012 2012-03-28T11:18:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zniklyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Святлана Завадская, Сяргей Бахун і Раман Кісляк унеслі прапанову Савету міністраў РБ падпісаць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. Яны просяць даць даручэнне міністру замежных спраў неадкладна падпісаць Міжнародную канвенцыю і ўнесці ў парламент законапраект аб яе ратыфікацыі.

Па словах  юрыста-праваабаронцы  Рамана Кісляка, у 2006 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла і адкрыла для падпісання і ратыфікацыі гэтую канвенцыю. У 2010 годзе дадзеная канвенцыя ўступіла ў сілу для 20 дзяржаў, якія яе ратыфікавалі.

На гэтым тыдні праходзіць другая сесія Камітэта ААН па гвалтоўных знікненнях. Менавіта да гэтай падзеі прымеркавана прапанова.

Падпісанты лічаць, што  пры далучэнні да Канвенцыі Беларусь прадэманструе імкненне дзяржавы да гарантавання абароны сваіх грамадзян ад гвалтоўных знікненняў.

С.Завадская, С.Бахун і Р.Кісляк спадзяюцца, што Беларусь, дзе адбыліся гвалтоўныя знікненні вядомых асоб, лёс якіх невядомы да гэтага часу, падпіша і ратыфікуе Міжнародную канвенцыю па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўнага знікнення.

У Беларусі гвалтоўна зніклі былы міністр унутраных спраў  Юрый Захаранка (7 мая 1999 года), палітык Віктар Ганчар и бізнэсмэн Анатоль Красоўскі (16 верасня 1999 года), журналіст и аператар тэлеканала ОРТ Дзмітрый Завадскі (7 ліпеня 2000 года).

Гвалтоўным знікненнем Канвенція прызнае арышт, затрыманне, скраданне або пазбаўленне  волі ў любой іншай  форме прадстаўнікамі дзяржавы, асобамі або групай асобаў, якая дзейнічае з дазволу або пры падтрымцы і згоды дзяржавы, пры далейшай адмове прызнаць факт пазбаўлення волі або хаванні дадзеных пра лёс або месцазнаходжанне зніклай асобы, у выніку чаго гэта асоба пакінута без абароны закону.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства