Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў звярнулася ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях па справе Алеся Бяляцкага
Парыж-Жэнева, 19
красавіка 2012 г.
2
Красавік 2012 г. Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў - сумесная
праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі
супраць катаванняў (OMCT) - звярнулася ў Працоўную групу Арганізацыі Аб'яднаных
Нацый па адвольных затрыманнях (WGAD) па справе Алеся Бяляцкага.
Алесь
Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH і прэзідэнт праваабарончага цэнтра «Вясна» ў
Беларусі, быў арыштаваны 4 жніўня 2011. У
лістападзе 2011 года, у выніку несправядлівага судовага разбіральніцтва, якое
выразна выявіла палітычна матываваны характар абвінавачвання, ён быў
прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным
абвінавачванні ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным
памеры".
“Мы
яшчэ раз хочам выказаць рэзкае асуджэнне адвольнага ўтрымання Алеся Бяляцкага ў
месцах пазбаўлення волі, якое працягваецца і было арганізавана ўладамі Беларусі
з мэтай прымусіць яго спыніць праваабарончую дзейнасць - як асабістую, так і
праваабарончага цэнтра "Вясна", які ён узначальвае. Мы
звярнуліся ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях з просьбай устанавіць
факт дапушчанага самавольства і запатрабаваць неадкладнага і безумоўнага
вызвалення Алеся Бяляцкага”, - заявіў сёння Генеральны сакратар OMCT Джэральд Стэйбрак.
“Гэты
зварот у Працоўную групу - толькі адзін з этапаў у нашых намаганнях
мабілізаваць міжнародную грамадскасць і дамагчыся вызвалення нашага
віцэ-прэзідэнта, затрыманне якога ў апошнія некалькі месяцаў атрымала шырокі розгалас
і было асуджана шматлікімі міжнароднымі арганізацыямі і ўрадамі розных краінаў
свету”, - дадала Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасэн.
Абсерваторыя
заклікае ўлады Беларусі неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць Алеся
Бяляцкага і надалей выконваць палажэнні Дэкларацыі ОНН аб праваабаронцах, як і
іншыя міжнародныя стандарты і інструменты па правах чалавека, ратыфікаваныя
Рэспублікай Беларусь.