viasna on patreon

Вынікі акцыі “Хопіць піць – трэба жыць” (відэа)

2012 2012-07-26T00:47:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lechenie_alkoholizma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алкагалізацыя насельніцтва – вельмі вострая праблема сучаснага грамадства. Вядома, што большасьць асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў здзяйсняецца людзьмі пад ўздзеяннем алкаголя. У канцы студзеня ў Гомелі стартавала кампанія «Хопіць піць — трэба жыць!». Мясцовыя актывісты збіралі подпісы ў парламент з прапановай ўвесці ў заканадаўства шэраг антыалкагольных мер.

У прыватнасці, актывісты выступаюць за ўвядзенне забароны на выраб танных гатункаў пладова-ягадных вінаў, забарону продажа спіртаўтрымліваючых напояў асобам да 21 года і г.д. Адзін з ініцыятараў антыалкагольнай кампаніі “Хопіць піць – трэба жыць” Кастусь Жукоўскі заўважае, што праблема спойвання насельніцтва хвалюе абсалютна ўсё грамадства.

Цягам месяца актывісты здолелі сабраць звыш 3 тыс. подпісаў.

Вынікі акцыі “Хопіць піць – трэба жыць” (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства