Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў баранавіцкіх актывістаў
"Камітэт па
правах чалавека, дзейнічаючы ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 5 Факультатыўнага
пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, лічыць,
што прадстаўленыя яму факты сведчаць аб парушэнні Беларуссю артыкула 19 і
артыкула 21 Пакта",
гаворыцца ў Меркаваннях, прынятых Камітэтам ААН па правах чалавека 27 ліпеня
2012 г., у адказ на скаргу дэмакратычных актывістаў з Баранавічаў Сяргея Гоўшы,
Віктара Сырыцы і Віктара Мезяка.
Скарга
актывістаў датычыла забароны на правядзенне мітынгу "За свабодную, незалежную
і квітнеючую Беларусь" 10 верасня 2006 года. 4
верасня 2006 года баранавіцкі гарвыканкам адмовіў актывістам у правядзенні мітынгу
на той падставе, што сустрэча на аналагічную тэму ўжо адбылася ў памяшканні гарадскога
выканаўчага камітэта 15 сакавіка 2006 года.
Гэтая
забарона была абскарджаная ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, а
потым у судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда. Аднак скаргі актывістаў былі
адхіленыя. Такім
чынам, актывістамі былі вычарпаныя ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой
абароны ў спробе ажыццявіць сваё права на мірныя сходы, гарантаванае артыкулам
35 Канстытуцыі.
"Камітэт
адзначае, што дзяржава-ўдзельніца не здолела прадэманстраваць, нягледзячы на
тое што ёй была дадзена магчымасць зрабіць гэта, чаму абмежаванні на права
аўтараў на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў, нават калі яны заснаваныя
на законе і муніцыпальным рашэнні, былі
неабходныя для адной з законных мэтаў артыкула 19, пункта 3, і артыкула 21,
пункта 2 Пакту. Адпаведна,
Камітэт прыйшоў да заключэння, што прадстаўленыя факты сведчаць аб парушэнні
дзяржавай-удзельніцай правоў аўтараў у адпаведнасці з артыкулам 19 і артыкулам
21 Пакта", —гаворыцца ў рашэнні Камітэта.
Акрамя
таго, Камітэт адзначае, што "дзяржава-удзельніца абавязана прадаставіць
аўтарам эфектыўны сродак прававой абароны, уключаючы пакрыццё панесеных імі судовых
выдаткаў і кампенсацыю. Дзяржава-удзельніца
таксама абавязана прыняць захады па недапушчэнні аналагічных парушэнняў у
будучыні. У
сувязі з гэтым дзяржаве-ўдзельніцы варта перагледзець сваё заканадаўства, у
прыватнасці Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, і яго прымяненне ў мэтах
забеспячэння яго адпаведнасці патрабаванням артыкула 19 і артыкула 21 Пакта".