viasna on patreon

Брэст: праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

2012 2012-10-26T12:06:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vialichkin_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Падставай для звароту ў Камітэт па правах чалавека ААН стала адмова ў правядзенні ў Брэсце мерапрыемства ў падтрымку кіраўніка Правабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Падчас гэтай акцыі планавалася выказаць салідарнасць з Бяляцкім, які зараз знаходзіцца за кратамі.

У брэсцкім гарвыканкаме сваю адмову патлумачылі тым, што ў ініцыятара правядзення акцыі адсутнічалі дамовы з аддзелам унутраных справаў, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі. Спробы Уладзіміра Вялічкіна абскардзіць рашэнне мясцовых уладаў у судах розных узроўняў не далі плёну, таму праваабаронца вырашыў звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН, бо лічыць, што забаронай акцыі гарвыканкам парушыў яго права, гарантаванае Канстытуцыяй РБ, на распаўсюд інфармацыі і на мірныя сходы. Акрамя таго, гэта права замацавана ў міжнародным Пакце аб гражданскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства