Таццяна Рэвяка: Беларусі не трэба "пераводзіць стрэлкі" на праблемы ў іншых краінах
У
рамках 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН беларуская дэлегацыя прыняла
ўдзел у інтэрактыўным дыялогу c Вярхоўным камісарам ААН па правах
чалавека Наванетхем Пілэй па пытанні «Заахвочванне і абарона правоў
чалавека».
Прадстаўнік
беларускай дэлегацыі дарадца Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі
Беларусь пры ААН Ларыса Бельская у сваім выступе вітала намаганні Вярхоўнага камісара па правах чалавека і узначаленага ёю упраўлення ААН
(УВКПЧ) у прасоўванні прагрэсіўнага заканадаўства ў сферы барацьбы з
гандлем людзьмі і абароны яе ахвяраў.
Акрамя
гэтага, прадстаўнік Беларусі заявіла, што наша дзяржава «у поўнай меры
выконвае свае абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека». Паводле
яе слоў, Беларусь гатова ўзаемадзейнічаць з праваабарончымі механізмамі
ААН, уключаючы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека на аснове
«аб'ектыўнага і непрадузятага падыходу».
Яна
выказала занепакоенасць неаб'ектыўным і выбарчым маніторынгам краінавых
сітуацый у асобных краінах свету і маўчаннем УВКПЧ ў дачыненні да
парушэнняў правоў чалавека ў заходніх краінах.
«У
заключэнне хацелі б падкрэсліць, што для эфектыўнага выканання мандата
УВКПЧ і дасягненні рэальнага прагрэсу ў сферы міжнароднага
супрацоўніцтва па правах чалавека няма іншага шляху акрамя
ўзаемапаважлівага і ўсебаковага ўзаемадзеяння Упраўлення і яго
кіраўніцтва з дзяржавамі-сябрамі ААН», - падкрэсліла Ларыса Бельская.
Пракаментаваць яе спіч карэспандэнт сайта «Товарищ.online» папрасіў прэзідэнта Беларускага Дома правоў чалавека Таццяну Равяка.
-
Перш за ўсё, хацела б адзначыць, што вельмі рада дыялогу афіцыйнага
Менска і вярхоўнага камісара па правах чалавека, паколькі гэта дае
надзею, што над пытаннямі правоў чалавека нашаму Ураду не толькі
даводзіцца задумвацца, фармулюючы тое ці іншае пасланне ВКПЧ, але і
думаць пра свае абавязальніцтвы, дадзеныя у рамках ААН.
Вядома,
пытанні, пра якія кажа прадстаўнік Беларусі (гандаль людзьмі) вельмі
важныя, і над гэтым трэба працаваць як унутры дзяржавы, так і ў
глабальным маштабе. Але правы чалавека не абмяжоўваюцца толькі гэтай тэмай.
- Адразу ўспамінаецца прыказка пра «парушынку і бервяно»...
- Афіцыйны Менск супрацівіцца справядлівай крытыцы. Вось цытата: «Беларусь у поўнай меры выконвае свае абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека. Мы
гатовы ўзаемадзейнічаць з праваабарончымі механізмамі ААН, уключаючы
Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека на аснове аб'ектыўнага і
непрадузятага падыходу». І
вось факты з рэальнага становішча «ўзаемадзеяння з праваабарончымі
механізмамі ААН»: за апошнія 14 гадоў Беларусь не прадставіла ніводнага
перыядычнага дакладу (прадастаўляецца раз на чатыры гады) згодна з
Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Ніводнае з рашэнняў Камітэта па правах чалавека ў дачыненні да парушэння Беларуссю правоў сваіх грамадзян не выканана.
- Можна трохі падрабязней?
- Мне вядомыя 26 такіх рашэнняў, у тым ліку па закрыцці Праваабарончага цэнтра "Вясна". І ні ў адным з гэтых выпадкаў беларускі Урад не аднавіў парушаныя правы. Гэта азначае, што на практыцы наша дзяржава фактычна не прызнае кампетэнцыю гэтага наддзяржаўныя органа. У 2010 годзе Беларусь у рамках працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду адсправаздачылася перад Саветам ААН па правах чалавека. Адначасова
быў беларускімі праваабарончымі арганізацыямі прадстаўлены
альтэрнатыўны даклад, які таксама прымаўся да ўвагі пры выпрацоўцы
рэкамендацый Беларусі.
- І як Беларусь адрэагавала на іх?
- Вельмі проста. Большасць былі проста прызнаныя непрымальнымі. А
гэта вельмі важныя пытанні: і адвольныя знікнення, і пытанні свабоды
выказвання меркаванняў, сходаў, асацыяцый, справядлівых выбараў,
пераследу па палітычных матывах, і іншыя. Аказваецца, з гэтым у нас усё ў парадку і няма чаго ААН лезці ў гэтыя пытанні.
-
Нядаўна пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных
арганізацыях Міхаіл Хвастоў заявіў, што афіцыйны Менск не збіраецца
супрацоўнічаць з спецдакладчыкам Савета ААН па Беларусі Міклашам Харашці...
-
Адмова ад прызнання мандата спецдакладчыка - гэта яшчэ адно яркае
пацвярджэнне таго, што Беларусь не вельмі імкнецца выконваць свае
міжнародныя абавязальніцтвы.
-
Беларускія прадстаўнікі пастаянна падкрэсліваюць, што Беларусь не трэба
вучыць, як выконваць правы чалавека, і прапаноўваюць Захаду зірнуць на
сябе.
- Вядома, нельга сказаць, што ў нейкай дзяржаве ўсё можа быць ідэальна з правамі чалавека. Такога няма, і наўрад ці калі-небудзь будзе. І на гэта трэба рэагаваць, у тым ліку і ў рамках ААН. Але не трэба "пераводзіць стрэлкі" на праблемы ў іншых краінах. Усё ж варта задумацца над тым, як выправіць становішча ў лепшы бок у сваёй краіне. І калі даюцца разумныя парады, як гэта зрабіць, не варта іх проста адкідаць як «перадузятае стаўленне». Ад гучных слоў, заяў і абвінавачванняў правоў чалавека ў нашай краіне не дадасца.