Спецдакладчык па Беларусі: надзея на трохбаковы дыялог з дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю ёсць
1 лістапада
Міклаш Харашці афіцыйна ўступіў на пасаду Спецыяльнага дакладчыка ААН па
становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Сваю
першую афіцыйную заяву спецдакладчык адрасаваў беларускай грамадзянскай
супольнасці і ўраду Беларусі.
У
ім ён заклікае абодва бакі да адкрытага дыялогу з мэтай прасоўвання і абароны
правоў чалавека ў краіне.
«Я
б хацеў запрасіць беларускія ўлады, дзяржаўныя органы і грамадзянскую
супольнасць ўступіць у адкрыты дыялог са мной па пытаннях правоў чалавека ў
краіне", - заявіў г-н Харашці.
«У
маім прафесійным жыцці ў мяне было некалькі магчымасцяў канструктыўна
супрацоўнічаць з урадам і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Гэты
вопыт дае мне надзею, што мандат будзе выкарыстаны усімі зацікаўленымі бакамі
як добрая магчымасць эфектыўна звярнуцца да праблемных пытанняў правоў чалавека
ў Беларусі », - сказаў ён.
У
якасці свайго першага кроку эксперт будзе шукаць магчымасць сустрэцца з урадам
Беларусі для абмеркавання шляхоў абмену інфармацыяй, неабходных для лепшага
выканання мандата. «Адкрытыя
каналы камунікацыі і дыялогу з уладамі, а таксама з іншымі зацікаўленымі
бакамі, неабходныя для забеспячэння дакладнасці дакладаў, якія я павінен у
адпаведнасці са сваім мандатам падаць у Савет па правах чалавека і ў
Генеральную Асамблею ў наступным годзе», - падкрэсліў г-н Харашці.
«Я
спадзяюся аказаць садзейнічанне ўраду і грамадству Беларусі ў паляпшэнні
сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі», -
дадаў спецдакладчык.
Савет
ААН па правах чалавека заснаваў мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі ў
сакавіку 2012 г. (рэзалюцыя 20/13) на адзін год з магчымасцю падаўжэння. У
якасці спецдакладчыка Міклаш Харашці (Венгрыя) незалежны ад якога-небудзь ўрада
ці арганізацыі і выконвае мандат у сваёй індывідуальнай якасці. У
1970-я гады г-н Харашці стаў заснавальнікам вугорскага руху за правы чалавека і
свабоду прэсы, у 1990-я ён быў членам Вугорскага парламента. З 2004 па 2010 гг. ён займаў
пасаду прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ. З
2010 г. ён выкладае дэмакратызацыю СМІ ў некалькіх універсітэтах.
Пераклад падрыхтаваны
Ірынай Дзешавіцынай, lawtrend.org