viasna on patreon

Палітвязню Дзядку дазволена толькі адно спатканне і бандэроль на год

2013 2013-01-11T11:22:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziadok-2.jpg
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Ужо больш за месяц палітвязень Мікалай Дзядок утрымліваецца ў крытай турме горада Магілёва. Туды яго накіравалі са Шклоўскай калоніі нібыта за злоснае парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. 

Па словах бацькі палітвязня Аляксандра Дзядка, перавод з калоніі ў турму пазбаўляе ягонага сына дадатковай колькасці харчовых перадач і спатканняў з роднымі: 

- Больш за месяц ён ужо там знаходзіцца, два-тры дні пабыў у карантыне, а пасля яго адразу перавялі ў камеру. Турма ёсць турма, там свае ўмовы. Ён будзе мець права на адно спатканне і на адну бандэроль у год, вось і ўсё. 

За час знаходжання ў магілёўскай турме Мікалая Дзядка наведаў адвакат. Перад Новым годам там таксама пабывала ягоная жонка. Палітвязень не скардзіцца на здароў’е, а таксама на новыя ўмовы ўтрымання. 

Мікалай Дзядок быў асуджаны па так званай “справе анархістаў” разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антываеннага шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на расійскую амбасаду і Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а таксама ў шэрагу іншых дзяржаўных і прыватных установаў. Ніхто з іх сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы лічаць іх палітычнымі вязнямі і патрабуюць неадкладнага вызвалення.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства