viasna on patreon

Алег Волчак звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН па фактах сваіх арыштаў

2013 2013-01-14T14:17:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН са скаргай, у якой выкладае факты сістэматычнага парушэння ў Беларусі правоў грамадзян на свабоду і асабістую недатыкальнасць, а таксама на прымяненне да апанентаў улады дыскрымінацыі па палітычных матывах.

Скаргу дапамагаў рыхтаваць праваабаронца Леанід Судаленка. Па яго словах, у скарзе Алег Волчак звяртае ўвагу, што ў РБ склалася заганная сітуацыя, калі супрацоўнікі міліцыі вінавацяць невінаватых грамадзян у нецэнзурнай лаянцы, даюць ілжывыя сведчанні супраць іх у судзе і на базе гэтых паказанняў суды прысуджаюць арышты. Часта такое адбываецца напярэдадні значных палітычных падзеяў, альбо тады, калі грамадзяніна неабходна часова ізаляваць ад грамадства.

«30 студзеня мінулага года суд арыштаваў мяне на 4 сутак адміністрацыйнага арышту. У судзе супраць мяне сведчылі ілжыва супрацоўнікі міліцыі Аляксандр Шахлай і ўчастковы інспектар Цэнтральнага РУУС Мінска Аляксей Лявошка. Гэтым міліцыянтам падалося, што я раптам стаў выказвацца грубай нецэнзурнай лаянкай на вачах у мінакоў, на заўвагі не рэагаваў, размахваў рукамі, гучна крычаў», - узгадвае Волчак.

Ён прыводзіць факты, што 24 мая мінулага года міліцыянты Дзмітрый Тукайла і Аляксандр Канін таксама абвінавацілі яго ў бруднай лаянцы. Яны ж давалі ілжывыя паказанні ў судзе, паводле якіх праваабаронца атрымаў дзевяць сутак арышту.

Пры першым затрыманні Алегу Волчаку была прызначаная сустрэча, дзе яму павінны былі перадаць дакументы, якія сведчаць пра палітычны характар адной з апошніх гучных крымінальных спраў. Другое затрыманне праваабаронца звязвае з планаваным удзелам у міжнародных канферэнцыях у ЗША і Вялікабрытаніі па пытаннях мадэрнізацыі юстыцыі ў Беларусі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства