viasna on patreon

Жлобінскія сябры “Справядлівага свету” падалі скаргі ў Камітет ААН на адмовы ў правядзенні пікетаў

2013 2013-01-23T14:50:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rybchanka-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка

Сябра партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў скаргі жлобінскіх сябраў партыі “Справядлівы свет” на адмову мясцовага райвыканкама ў правядленні пікетаў у 2012 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік раённага аддзядення партыі Валеры Рыбчанка.

–Мы даслалі скаргі ў мінулым месяцы і на днях атрымалі адказ, што нашыя скаргі атрыманыя, – кажа спадар Рыбчанка. – Скаргі датычыліся не толькі забароны Жлобінскага райвыканкама нашых пікетаў у падтрымку палітзняволенных, але і тых, якія мы заяўлялі адносна фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Мы прайшлі ўсе ўнутраныя інстанцыі і таму вырашылі звяртацца ў ААН.

Зараз сябры партыі чакаюць рэгістрацыі сваіх скаргаў у Камітэце па правах чалавека ААН, якая павінна адбыцца, хутчэй за ўсё, ужо ў наступным месяцы.

Нагадаем, гэта не першы раз, калі жлобінскія сябры партыі левых “Справядлівы свет” накіроўваюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН на адмову ў правядзенні пікетаў мясцовымі ўладамі.  Падобныя скаргі разглядаліся Камітэтам і ў 2011–2012 гг.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства