viasna on patreon

Жыхары Віцебску працягваюць скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека

2013 2013-02-04T12:24:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec_taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу віцебскай каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацьцяны Севярынец. Нагодай для звароту ў КПЧ ААН стала рашэньне суду Кастрычніцкага раёну Віцебску паўтарагадовай даўнасьці, згодна зь якім актывістка нібыта парушыла закон аб масавых мерапрыемствах, за што была пакараная штрафам у памеры 20 базавых велічынь. 

Лета 2011 году запомнілася шмат каму зь беларусаў акцыямі «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі», хваля якіх пракацілася тады па гарадах краіны. 3 ліпеня, у афіцыйны «Дзень Незалежнасьці», адна з такіх акцыяў маўклівага пратэсту адбылася і ў Віцебску. Больш за сотню жыхароў гораду прайшлі па цэнтральных вуліцах, пляскаючы ў ладкі. Сярод іх была і Тацьцяна Севярынец. Потым была супольная малітва за Беларусь на Ўсьпенскай горцы. А праз тыдзень адбыўся суд: судзьдзя Яўген Буруноў прызнаў Тацьцяну Севярынец арганізатарам несанкцыянаванага вулічнага шэсьця і прыцягнуў яе да адміністрацыйнай адказнасьці.

На думку спадарыні Тацьцяны, рашэньне судзьдзі Бурунова зьяўляецца беспадстаўным. Бо ніякага арганізаванага вулічнага шэсьця, на якое трэба пытаць дазволу ва ўладаў, у той дзень не было. Ніхто з тых, хто ішоў на малітву, не выходзіў на праезную частку, не трымаў у руках сьцягоў, плакатаў або іншых агітацыйных матэрыялаў. Ісьці ж па ходніках, пляскаць у ладкі і маліцца законам не забаронена.

Тацьцяна Севярынец абскардзіла рашэньне судзьдзі Бурунова, але ні Віцебскі абласны, ні Вярхоўны суды не прыслухаліся да аргументаў актывісткі. Цяпер вырашаць, ці ёсьць парушэньнем правоў, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, прыцягненьне яе да адказнасьці за рух групы грамадзян да месца малітвы, за саму малітву і за аплядысменты будзе Камітэт па правох чалавека ААН.

Віцебская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства