viasna on patreon

Былы мэр Гомеля скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН

2013 2013-03-27T14:37:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/galgadze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Святлана Гальдадзе скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН на забарону ёй сумесна з мясцовымі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным ды Леанідам Судаленка правесці ў абласным цэнтры 4 жніўня мінулага года пікет у падтрымку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

«Пікет мы мелі намер правесці ў дзень затрымання Алеся. Масавае мерапрыемства ў нас было запланавана з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных зняволеных, і не толькі Алеся Бяляцкага, якога, як мы лічым, асудзілі незаконна», - гаворыць былы мэр Гомеля Святлана Гальдадзе. Яна адзначыла, што акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага планавалася як агульнарэспубліканская, якая праводзілася па ініцыятыве праваабаронцаў. Заяўкі на пікеты былі пададзеныя ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых гарадах краіны, і паўсюль мірныя сходы грамадзян былі забаронены.

Раённы суд, дзе абскарджвалася забарона, стаў на бок гарвыканкама, а абласны суд зацвердзіў рашэнне раённага. Таксама і Вярхоўны суд, дзе абскарджвалася рашэнне, не задаволіў скаргу. Такім чынам, унутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаны, засталося спадзявацца на міжнародную інстанцыю - Камітэт па правах чалавека ААН.

Святлана Гальдадзе просіць Камітэт устанавіць факт парушэння яе і праваабаронцаў правоў на свабоду правядзення мірных сходаў і свабоду выказвання меркавання з боку дзяржавы і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці закон "Аб масавых мерапрыемствах", а таксама рашэнне мясцовай улады аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства