viasna on patreon

Сёння Валянцін Стэфановіч выступіць у ААН у межах абмеркавання дакладу па Беларусі

2013 2013-06-04T17:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/un-human-rights-counci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
23-я Сесія Рады па правах чалавека ААН. Жэнева, 27 траўня - 14 чэрвеня, 2013

23-я Сесія Рады па правах чалавека ААН. Жэнева, 27 траўня - 14 чэрвеня, 2013

Выступ намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча адбудзецца 4 чэрвеня падчас абмеркавання справаздачы спецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харашці на сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая праходзіць у Жэнэве з 27 траўня па 14 чэрвеня.

За разглядам дакладу, які распачнецца, па папярэдняй інфармацыі, у 15:00 па  беларускім часе, можна сачыць у рэжыме анлайн на вэб-сайце ААН.   

Справаздача спецдакладчыка ААН Міклаша Харашці апісвае становішча з правамі чалавека ў Беларусі ў перыяд з 5 ліпеня 2012 года па 31 сакавіка 2013 года. Яна з’явілася ў працяг дакладу Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўленага на 20-ю сесію Рады ААН па правах чалавека ў чэрвені 2012 года, калі быў прызначаны спецдакладчык. Рэкамендацыі, вынесеныя Вярхоўным камісарам ў 2012 годзе, але не выкананыя Беларуссю, зноў уключаны ў даклад спецыяльнага дакладчыка.

Нагадаем, што з моманту ўступлення на пасаду 1 лістапада 2012 года сп. Харашці не змог наведаць краіну, паколькі беларускія ўлады адмовіліся ад супрацоўніцтва. Падчас падрыхтоўкі дакладу спецдакладчык ААН для вывучэння сітуацыі ў Беларусі быў вымушаны сустракацца з прадстаўнікамі беларускіх апазіцыйных партый, грамадскіх арганізацый, праваабаронцамі і журналістамі за межамі краіны.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства