viasna on patreon

У МЗС пытаюцца, дзе апублікавана рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын

2013 2013-06-05T09:50:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisliak-abramava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк і Інга Абрамава

Праваабаронца Раман Кісляк і Інга Абрамава

Міністэрства замежных спраў Беларусі просяць прадаставіць інфармацыю, дзе было апублікавана рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

Брэсцкая актывістка Руху "За Свабоду" Інга Абрамава дамагаецца атрымання звестак пра тое, якой кампетэнтнай дзяржаўнай установай і ў якім друкаваным перыядычным выданні было змешчана рашэнне гэтага Камітэта ААН. Паводле словаў праваабаронцы Рамана Кісляка, адпаведны запыт Абрамава (яна была першай грамадзянкай нашай краіны, што зарэгістравала ўласную справу ў згаданай міжнароднай структуры) накіравала ў беларускі МЗС. “Камітэт прызнаў парушэнне правоў Абрамавай, перадусім дыскрымінацыю яе як жанчыны, - патлумачыў Раман Кісляк. – Справа ў тым, што ўмовы ўтрымання Інгі былі нашмат горшымі, бо ўвесь персанал ізалятара часовага ўтрымання падчас яе знаходжання там цалкам складаўся з мужчын. Але па міжнародных стандартах мужчыны дапускаюцца ў жаночыя аддзяленні толькі ў суправаджэнні жанчын”.

Інга Абрамава была затрымана ў 2008-м годзе за вывешванне на водасцёкавых трубах блакітных стужак, прысвечаных “Еўрапейскаму маршу”, за што была пакараная на 5 сутак адміністратыўнага арышту нібыта за дробнае хуліганства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства