viasna on patreon

На Магілёўшчыне ПКБ і ідэолагі разам пачалі падрыхтоўку да мясцовых выбараў

2013 2013-11-05T15:53:12+0300 2013-11-05T15:55:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/asipovicki-kraj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі ў Асіповічах прайшоў пашыраны пленум Магілёўскага абкама Камуністычнай партыі Беларусі і ідэалагічнага актыву вобласці. Як паведамляе інтэрнэт-сайт асіповіцкай раённай газеты “Асіповіцкі край”, на сумесным мерапрыемстве ідэалагічны актыў вобласці і праўладныя камуністы “выразна вызначылі сабе задачы на кожны этап стартуючай у снежні выбарчай кампаніі”.

Здзіўляе тое, што ідэолагі Магілёўшчыны, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі чыноўнікамі, узгаднялі план дзеянняў пры правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы менавіта з членамі КПБ - адной з многіх палітычных партый, якія дзейнічаюць у нашай краіне. Магчыма, яны забыліся, што з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя камуністычная партыя ў нашай краіне больш не з’яўляецца кіруючай і накіроўваючай.

Удзел у пленарным паседжанні прыняў нават начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пашыранага пленума ПКБ змаглі наведаць шэраг прадпрыемстваў і арганізацый Асіповіцкага раёна, сустрэцца з іх працаўнікамі. Цяжка нават тэарэтычна ўявіць, што такую магчымасць у нашай краіне могуць прадаставіць сябрам нейкай апазіцыйнай палітычнай партыі.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт газеты “Асіповіцкі край”,  пасля сканчэння пленума “аб актывізацыі працы напярэдадні выбараў задумаліся і многія прадстаўнікі моладзевых, ветэранскіх і іншых нашых грамадскіх арганізацый”.

Зразумела, адпаведную ўстаноўку ад дзяржаўных ідэолагаў Магілёўшчыны яны атрымалі…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства