Навіны на тэму: выбары-2014

Генеральная пракуратура спыніла перапіску з былым кандыдатам у дэпутаты

05.05.2015 Генеральная пракуратура спыніла перапіску з былым кандыдатам у дэпутаты

Валерый Каранкевіч не здзіўлены. “Я раней безвынікова прайшоў са сваімі скаргамі чатырнаццаць розных інстанцый, і ўся “вертыкаль” пракурорскага нагляду нашай краіны не змагла ўбачыць у дзеяннях хоцімскіх супрацоўнікаў міліцыі парушэння маіх канстытуцыйных правоў".

Скарга да Генпракурора – апошняя надзея былога кандыдата ў дэпутаты

23.03.2015 Скарга да Генпракурора – апошняя надзея былога кандыдата ў дэпутаты

У сваёй скарзе Валерый Каранкевіч распавядае пра сваё незаконнае затрыманне 23.03.2014 г. непасрэдна на выбарчым участку ў Хоцімску, а таксама пра свае безвыніковыя звароты ў органы пракуратуры розных узроўняў са скаргамі на дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС.

Намеснік Генеральнага пракурора адмовіўся прыняць хоцімскага актывіста

23.02.2015 Намеснік Генеральнага пракурора адмовіўся прыняць хоцімскага актывіста

Падставай для адмовы А. Лашын назваў тое, што з улікам заканчэння вызначаных тэрмінаў абскарджвання зараз прававых падстаў для разгляду яго заявы ў частцы парушэння яго выбарчых правоў не маецца.

Брэст: з экс-кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета не працягнулі працоўны кантракт

23.10.2014 Брэст: з экс-кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета не працягнулі працоўны кантракт

Былы выкладчык мясцовага медычнага каледжа Аляксандр Мельнік перекананы, што ён быў звольнены з працы менавіта за ўдзел у выбарчай кампаніі, аднак суд Маскоўскага раёна Брэста адхіліў яго пазоў да кіраўніцтва вучэльні.

Генеральная пракуратура ў чарговы раз адмовіла былому кандыдату ў дэпутаты ў задавальненні скаргі

15.10.2014 Генеральная пракуратура ў чарговы раз адмовіла былому кандыдату ў дэпутаты ў задавальненні скаргі

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 15 кастрычніка атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь на сваю чарговую скаргу на дзеянні службовых асоб Хоцімскага РАУС.

Былы кандыдат у дэпутаты ў чарговы раз спрабуе абскардзіць сваё затрыманне на выбарчым участку

03.10.2014 Былы кандыдат у дэпутаты ў чарговы раз спрабуе абскардзіць сваё затрыманне на выбарчым участку

Да звароту ў Генеральную пракуратуру Валерый Каранкевіч неаднаразова спрабаваў абскардзіць сваё неабгрунтаванае затрыманне падчас мясцовых выбараў на выбарчым участку ў Хоцімску ў пракуратурах розных узроўняў, у тым ліку і ў Генеральнай, аднак станоўчага выніку гэта не дало.

Генпракуратура пагадзілася з тым, што затрымліваць кандыдата на выбарчым участку правільна (дакумент)

25.09.2014 Генпракуратура пагадзілася з тым, што затрымліваць кандыдата на выбарчым участку правільна (дакумент)

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 24 верасня атрымаў адказ на сваю скаргу на дзеянні службовых асоб Хоцімскага РАУС з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Брэст: абласны суд адхіліў скаргу былой кандыдаткі ў дэпутаты гарадскога Савета

24.09.2014 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу былой кандыдаткі ў дэпутаты гарадскога Савета

Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка дамагалася, каб была распачатая грамадзянская справа наконт неправамерных дзеянняў мясцовых выбаркамаў і дзяржаўнага органа.

Хоцімск: грамадскі актывіст абскарджвае затрыманне ў Генеральнай пракуратуры

16.09.2014 Хоцімск: грамадскі актывіст абскарджвае затрыманне ў Генеральнай пракуратуры

Валерый Каранкевіч адмыслова паехаў у Мінск, каб асабіста перадаць скаргу, бо 23-га верасня заканчваецца шасцімесячны тэрмін, на працягу якога можна абскардзіць яго затрыманне без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі 23 сакавіка непасрэдна на выбарчым участку падчас правядення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Пракурор Магілёўскай вобласці лічыць, што кандыдата ў дэпутаты на выбарчым участку затрымлівалі правільна

04.09.2014 Пракурор Магілёўскай вобласці лічыць, што кандыдата ў дэпутаты на выбарчым участку затрымлівалі правільна

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 3 верасня атрымаў адказ на сваю скаргу, якую ён накіроўваў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, перанакіраваную ў пракуратуру Магілёўскай вобласці.

Брэст: экс-кандыдат абскардзіла адмову суда першай інстанцыі распачынаць справу наконт дзеянняў выбарчых камісій

03.09.2014 Брэст: экс-кандыдат абскардзіла адмову суда першай інстанцыі распачынаць справу наконт дзеянняў выбарчых камісій

“Паглядзім, што адкажуць мне з абласнога суда. Але на дадзены момант я ўсё больш прыходжу да высновы, што час адцягваецца з прычыны таго, каб схаваць магчымую фальсіфікацыю вынікаў выбараў на гэтым участку. Бо праз паўгода пасля правядзення выбараў спісы прагаласаваўшых выбаршчыкаў знішчаюцца”, - заявіла Дзенісенка.

Брэст: суд адмовіўся распачынаць справу, датычную азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў

29.08.2014 Брэст: суд адмовіўся распачынаць справу, датычную азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў

Адпаведную скаргу ў суд Ленінскага района г.Брэста накіравала старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая брала ўдзел у сёлетняй выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога савета.

Брэст: экс-кандыдат праз суд хоча атрымаць спіс тых, хто прагаласаваў па месцы жыхарства

17.08.2014 Брэст: экс-кандыдат праз суд хоча атрымаць спіс тых, хто прагаласаваў па месцы жыхарства

Старшыня брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка спрабуе даведацца, хто насамрэч з выбаршчыкаў на ўчастку № 44 па выбарчай акрузе № 13, дзе яна балатавалася ў Брэсцкі гарадскі савет дэпутатаў сёлета ў сакавіку, галасаваў па месцы жыхарства.

Хоцімск: грамадскі актывіст абскарджвае незконнае затрыманне ў Генеральнага пракурора

29.07.2014 Хоцімск: грамадскі актывіст абскарджвае незконнае затрыманне ў Генеральнага пракурора

Сам Валерый Каранкевіч лічыць, што супрацоўнікі хоцімскай міліцыі затрымлівалі яго неабгрутавана і незаконна з мэтай перашкодзіць яму прысутнічаць пры падліку галасоў выбаршчыкаў, а таксама з мэтай запалохвання грамадскіх актывістаў Хоцімскага раёна.

Пракуратура Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты непасрэдна на выбарчым участку законна

28.07.2014 Пракуратура Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты непасрэдна на выбарчым участку законна

“Гэта проста цырк нейкі, - кажа Валерый Каранкевіч. – Супрацоўнікі хоцімскай міліцыі без усялякіх падстаў затрымлівалі мяне і на парламенцкіх выбарах 2012 года, і на выбарах у мясцовыя Саветы ў гэтым годзе, і пракуратура пастаянна лічыць іх дзеянні законнымі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства