viasna on patreon

Пытанне пра забарону сайта “Вясны” Валянцін Стэфановіч ставіць перад Мінсувязі і інфарматызацыі

2013 2013-11-13T12:30:29+0300 2013-11-13T12:32:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cenzura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 лістапада намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў скаргу ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Ён дамагаецца рассакрэчвання органа, паводле рашэння якога сайт арганізацыі патрапіў пад забарону.    

З пытаннем пра тое, які дзяржаўны орган прыняў рашэнне аб унясенні інтэрнэт-рэсурса www.spring96.org і ў сувязі з чым, праваабаронца раней звяртаўся ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдзяржаўную інспекцыю па электрасувязі, бо, паводле інфармацыі з ААЦ, менавіта “БелДІЭ” мусіла даць адказ па сутнасці пастаўленых пытанняў. Аднак праваабаронца так і не атрымаў абяцанага адказу

Начальнік “БелДІЭ” Сяргей Багданаў паведаміў Валянціну Стэфановічу, што “нарматыўнымі прававымі актамі не рэгламентаваны паўнамоцтвы РУП “БелДІЭ” па распаўсюджванні інфармацыі аб ідэнтыфікатарах інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюцца ў спісе абмежаванага доступа”.

“Атрымліваецца вельмі дзіўная сітуацыя, калі, з аднаго боку, публічна і афіцыйна паведамляецца аб аднясенні шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, сярод якіх і сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна” www.spring96.org , у спіс абмежаванага доступу, а, з іншага боку, я як карыстальнік інтэрнэт-паслугаў і сталы аўтар дадзенага рэсурса, не магу атрымаць вычарпальную  інфармацыю аб тым, на падставе рашэння якога дзяржаўнага органа  гэты рэсурс быў унесены ў такі спіс. Калі зыходзіць з атрыманага мной адказу з РУП “БелДІЭ”, то дадзеная інфармацыя з’яўляецца сакрэтнай і закрытай для шырокай грамадскасціЗамест адказу па сутнасці пастаўленых пытанняў мне было прапанавана звярнуцца ва ўсе ўпаўнаважаныя органы, якія прымаюць такія рашэнні…Атрымліваецца, я мушу сам шукаць сярод вялікай колькасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання менавіта той адзіны, які прыняў адпаведнае рашэнне, і высвятляць у яго прычыны прыняцця такога рашэння?” - піша праваабаронца ў скарзе ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Цяпер ужо сваё пытанне Валянцін Стэфановіч ставіць перад міністэрствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства