У Мінску пройдзе фестываль фільмаў «Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць»
З 1 па 10 снежня 2013 года ў кінатэатры «Перамога» (Мінск , вул. Інтэрнацыянальная, 20) пройдзе Шосты штогадовы фестываль фільмаў «Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць", арганізаваны сумесна Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі.
У праграме Фестывалю - мастацкія фільмы, прадстаўленыя амбасадамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Украіны, Кубы, ЗША, Італіі, яны адлюстроўваюць самыя розныя аспекты правоў чалавека.
У межах Фестывалю ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам (1 снежня), адбудзецца паказ беларускага фільма «Вышэй за неба» , прадастаўленага Праграмай развіцця ААН у Беларусі. Гэты фільм аб праблеме дыскрымінацыі людзей з ВІЧ, а таксама аб такіх вечных каштоўнасцях, як каханне , сяброўства і вернасць.
У фае кінатэатра арганізавана тэматычная фотавыстава, прысвечаная 20- годдзю Сусветнай канферэнцыі ААН па правах чалавека (1993г. Вена, Аўстрыя) . У ходзе Сусветнай канферэнцыі была распрацавана і прынятая Венская дэкларацыя і Праграма дзеянняў, а таксама заснавана Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
У праграму фестывалю ўключаны наступныя фільмы:
1 снежань - Вышэй за неба / Беларусь 2012
2 снежня - Зроблена ў Дагенхэме / Вялікабрытанія , 2010
3 снежня - Бэлі, калі зможаш / Германія , 2010
4 снежня - Хамза / Францыя 2008
5 снежня - Прамысловец / Італія , 2011
6 снежня - Каханне, як атрута / Францыя , 2010
7 снежня - Служка / ЗША , 2011
8 снежня - За ўзгоркамі / Румынія , 2012
9 снежня - Клубнічнае і шакаладнае / Куба , 1993
10 снежня - Мелодыя для катрынкі / Украіна , 2008
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з субтытрамі.
Пачатак сеансаў у 19.00. Квіткі можна атрымаць бясплатна ў кінатэатры «Перамога» ў дзень паказу з 18.00. Колькасць квіткоў абмежавана колькасцю месцаў у кіназале.
Тэлефон для даведак : 203 77 66.