viasna on patreon

Ярмошына: Назіральнікам на выбарах давядзецца прайсці акрэдытацыю

2013 2013-12-17T16:15:29+0300 2013-12-17T16:15:29+0300 be

Раней гэтае патрабаванне датычыла толькі замежных назіральнікаў, цяпер — беларускіх таксама.

Як вядома, бліжэйшыя выбары — ў мясцовыя Саветы дэпутатаў — пройдуць у Беларусі 23 сакавіка 2014 года.

"Норма аб абавязковай акрэдытацыі ўтрымліваецца ў адпаведным палажэнні, прынятым на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Мінску 17 снежня, — цытуе словы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай "Интерфакс-Запад". — Інстытут акрэдытацыі назіральнікаў уводзіцца у нас упершыню. Раней ім было дастаткова зарэгістравацца ў выбарчай камісіі".

Паводле слоў Ярмошынай, новаўвядзенне "вырашае цэлы шэраг пытанняў". Калі раней назіральніка, які "парушаў парадак", маглі толькі выгнаць з участка, дык цяпер яго можна пазбавіць акрэдытацыі.

Як стала вядома, назіранне на мясцовых выбарах будуць праводзіць толькі беларускія назіральнікі, замежнікаў ЦВК запрашаць не збіраецца.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства