Баранавіцкая гарадская камісія створана за 4 хвіліны
Баранавіцкая гарадская выбарчая камісія складаецца з 13 сяброў: 2 партыйцы і 5 ад грамадскіх арганізацый, 3 ад працоўных калектываў і 3 шляхам збору подпісаў, а персанальны склад зацверджаны сёння, 27 снежня, на сумесным пасяджэнні Баранавіцкага гарвыканкама і прэзідыўма гарадскога савета дэпутатаў.
Гарадская выбарчая камісія сфармавана ў максімальным складзе: 5 чалавек прадстаўляюць грамадскія аб’яднанні (“Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, Беларускі саюз афіцэраў, саюз ветэранаў вайны ў Афганістане), 2 сябра палітычных партый (“Справядлівы свет”, КПБ), 3 прадстаўнікі працоўных калектываў і 3-е грамадзян, вылучаныя шляхам збору подпісаў.
На сумесным пасяджэнні Баранавіцкага гарвыканкама і прэзідыўма гарадскога савета дэпутатаў колькасць усіх пададзеных кандыдатур у склад гарадской камісіі не агалошвалася, а зацверджаныя кандыдатуры не абмяркоўваліся.
Пасяджэнне цягнулася каля 4-х хвілінаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”