Прадстаўнікі апазіцыйных партый не трапілі ў склад Гомельскай абласной выбарчай камісіі
27 снежня адбылося сумеснае паседжанне Гомельскага аблвыканкаму і аблсавету дэпутатаў па фарміраванні абласной выбарчай камісіі. На паседжанні прысутнічаў сябра БХК Віктар Адзіночанка. Па яго словах, паседжанне доўжылася 15 хвілін і 48 секунд. Партыя «Справядлівы свет» і АГП вылучылі ў склад камісіі па аднаму прадстаўніку, але яны не былі ўключаны. Падставай для ўключэння ў склад камісіі называўся папярэдні досвед працы ў такіх камісіях.
На 13 месцаў у абласной выбарчай камісіі былі вылучаны 23 чалавекі, 4 – працоўнымі калектывамі, 8 – грамадзянамі, 11 – палітычнымі партыямі і грамадскімі аб'яднаннямі.
Уключылі ў склад камісіі 10 прадстаўнікоў ад партый і грамадскіх арганізацый кшталту БРСМ, Беларускага саюзу журналістаў, Камуністычнай партыі Беларусі, Партыі працы і справядлівасці, ветэранаў, Саюзу юрыстаў, прафсаюзаў, траіх прадстаўнікоў ад працоўных калектываў і дваіх – ад грамадзян.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”