viasna on patreon

Рэчыцкая раённая камісія: начальнікі –“прадстаўнікі грамадскасці”

2013 2013-12-28T09:32:23+0300 2013-12-28T09:32:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gramadzianskaja_supolnascjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады пры стварэнні тэрытарыяльных камісій строга прытрымліваюцца квоты – траціна сяброў камісіі павінна прадстаўляць грамадскасць. На паперы яно так і ёсць. Толькі пры праверцы аказваецца, што ўся тая «грамадскасць» займае высокія пасады на мясцовым узроўні. 26 снежня была ўтворана Рэчыцкая раённая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. У яе склад увайшлі 13 чалавек, 7 з якіх працавалі ў раённай камісіі на мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Па спісе камісіі – ніводнага начальніка, спрэс грамадскасць ды працоўныя калектывы. Пры дасканалым вывучэнні аказваецца, што грамадскасць тая – фікцыя. Напрыклад, зноў увайшла ў склад раённай камісіі намеснік дырэктара педагагічнага каледжу па ідэалогіі Ірына Абрамовіч. Але запісана яна ў камісіі як прадстаўнік ГА «Белая Русь». Дырэктар «ПМК-73» Аляксандр Вераб'ёў вылучаны ў камісію працоўным калектывам. Дырэктар мясцовай тэлекампаніі «Тэлевід» Яўген Дудкін таксама вылучаны працоўным калектывам. Такім жа чынам вылучаны ў камісію і дырэктар «райжылкамгасу» Віктар Севярынец, і дырэктар гасцінічнага комплексу «Рэчыцалюкс» Эдуард Ярашонак. Апошнія два начальнікі ўжо працавалі ў раённай камісіі, маюць досвед.

Начальнік аддзелу кадраў Рэчыцкай бальніцы Зінаіда Пузянкова працавала на мінулых выбарах у раённай камісіі «ад грамадзян», зараз жа трапіла ў камісію як прадстаўнік грамадскасці, «Беларускага саюза жанчын».

Цікавы факт: сябрам раённай камісіі з'яўляецца і былы дэпутат- «палатачнік», выбраны ў 2008 годзе, Алла Ісачэнка. Адбыўшы адзін тэрмін у ПП НС, вярнулася яна ў родную Рэчыцу, уладкавалася старшынёй раённай арганізацыі прафсаюзу АПК. У камісію раённую таксама патрапіла былы дэпутат ад прафсаюзу.

Не мог не пайсці ў раённую камісію і заўсёдны яе ўдзельнік Рыгор Якушаў, начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму. Але вылучаны ён у камісію «ад грамадзян».

Такім чынам, у камісіі ўсе «свае людзі», свае начальнікі, толькі падпісаны як грамадскасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства