viasna on patreon

Жлобінскі раённы суд не задаволіў скаргу актывістаў “Справядлівага свету”

2014 2014-01-03T09:30:33+0300 2014-01-03T09:30:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінскі раённы суд не задаволіў скаргу мясцовых актывістаў партыі левых “Справядлівы свет”, якія прасілі адмяніць рашэнне Жлобінскага райвыканкама аб неўключэнні ў склад выбарчай камісіі прадстаўніка партыі Валянціна Яўзрэзава.

На пачатку судовага паседжання кіраўнік раённай партыі Валеры Рыбчанка, які прадстаўляў на судзе інтарэсы Яўзрэзава, паспрабаваў зрабіць адвод суддзі Стэфановіч, якая ў ліпені 2011 года пакарала Рыбчанку арыштам на 15 сутак за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, а па сутнасці – за раздачу інфармацыйных лісткоў, але адвод быў адхілены.

Прадстаўнікі райвыканкама, якія выступалі на судзе як зацікаўленыя асобы, катэгарычна былі не згодныя са скаргай Рыбчанкі і яго паплечнікаў па партыі.

–Ужо той факт, што Рыбчанка мог прысутнічаць пры фарміраванні камісіі, кажа пра тое, што працэс быў галосным і адкрытым, – дадала кіраўнік юрыдычнага сектара раённай адміністрацыі Ганна Курпакова.

Рыбчанка, у сваю чаргу, заявіў, што фарміраванне выбарчай камісіі адбывалася ў кулуарах, а таму нават прозвішчы тых, хто ў яе ўвайшоў, не былі аб’яўлены.

–А навошта вам гэта ведаць? – задалася пытаннем юрыстка з райвыканкама. – Можа, людзі не хочуць, каб хтосьці ведаў, што яны ўвайшлі ў камісію?

У выніку суд адмовіў у задавальненні скаргі сябраў “Справядлівага свету”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства