viasna on patreon

У камісіі не ўключылі, а потым абвінавацілі ў пасіўнасці

2014 2014-01-04T19:24:07+0300 2014-01-04T19:24:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spisy_vybarcy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абласная газета "Витебские вести" падвяла вынікі этапа фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій. І паведаміла чытачам, што "на сённяшні дзень актыўнасць палітычных партый ледзве заўважная", бо з партыйцаў "у склад камісій увайшло 17 чалавек, або каля 1%, у тым ліку 13 сябраў КПБ".

 

Газета не палічыла патрэбным патлумачыць, што "увайшлі” – гэта не значыць "хацелі ўвайсці", і што ад апазіцыйных партый былі прэтэндэнты на ўдзел у камісіях, якіх туды проста не ўключылі. Прыкладам, з 48 прадстаўнікоў Партыі БНФ у выбарчыя камісіі патрапілі толькі тры чалавекі ў Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Адпаведна, ва ўсёй Віцебскай вобласці – усяго 1 чалавек. Мясцовыя ўлады, фармуючы камісіі, не задаволілі памкненне трапіць у абласную выбарчую камісію намесніка старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, у Полацку, Наваполацку і Оршы раённыя камісіі таксама сфармавалі без прадстаўнікоў дэмакратычных сіл.

Пра тое, каго ўключалі ў камісіі, а каму адмаўлялі, выразна сведчаць лічбы: паводле афіцыйных дадзеных, у тэрытарыяльныя камісіі Віцебшчыны ўключана 1790 чалавек, або 98,5% ад ліку ўсіх прэтэндэнтаў.

Не трапілі ў камісіі і праваабаронцы – прадстаўнікі БХК. Затое вельмі характэрны пералік іншых грамадскіх аб’яднанняў і колькасны склад іх сябраў, уключаных у камісіі: прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (359 чалавек, больш за 20% ад агульнай колькасці), Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (101 чалавек, або 5,6%), Беларускага саюзу жанчын (87 чалавек, або 4,9%), БРСМ (70 чалавек, або 3,9%), РОО «Белая Русь» (61 чалавек, або 3,4%).

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства