viasna on patreon

Адзіны прадстаўнік ад апазіцыі ў акруговых камісіях Брэстчыны – з Бярозы

2014 2014-01-06T20:42:23+0300 2014-01-06T20:43:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Партыі БНФ Ігар Меншыкаў – адзіны прадстаўнік апазіцыйнай партыі, які трапіў у Брэсцкай вобласці ў акруговую камісію -- Бярозаўскую № 24 па выбарах дэпутатаў абласнога Савета. Ігар Меншыкаў праявіў настойлівасць, каб патрапіць у склад камісіі. Да гэтага яму было адмоўлена ва ўключэнні ў склад Бярозаўскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, і суд прызнаў гэта правамоцным.

Па словах праваабаронцы Сяржука Русецкага, уключэнне аднаго прадстаўніка ад апазіцыі ў склад акруговай выбарчай камісіі, хутчэй за ўсё, асабліва не паўплывае на захады ўладаў у атрыманні патрэбных выніках выбараў. Тым болей, што не выключана ізноў сітуацыя, калі ў абласны Савет дэпутатаў, як на мінулых выбарах, будзе толькі адзін кандыдат.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства