viasna on patreon

У Магілёве ў склад акруговых выбарчых камісій не патрапіў ні адзін дэмакрат

2014 2014-01-08T18:34:19+0300 2014-01-08T18:34:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вылучалі ў склад акруговы камісій сваіх прадстаўнікоў толькі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Распавядае старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў:

“Вылучалі ў акруговыя камісіі шэсць чалавек. Нікога не ўключылі. Аргументаваць чаго нашы актывісты не прайшлі ў камісіі ніхто не стаў. Проста не прайшлі і ўсё”.

Шанцаў адзначае, што абскарджваць неўваходжанне сваіх актывістаў у склад акруговых выбарчых камісій, а таксама судзіцца з гэтай нагоды не збіраецца – не бачыць у гэтым ніякага сэнсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства