viasna on patreon

Брэст: суд адмовіўся разглядаць скаргу наконт фармавання гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

2014 2014-01-09T12:42:24+0300 2014-01-09T12:42:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Анатоль Літоўчык у сваім адказе мясцовым праваабаронцам і прадстаўнікам грамадскай супольнасці патлумачыў, што гэтая справа непадсудная для разгляду ў Брэсцкім абласным судзе.

Аўтары скаргі лічаць неправамерным рашэнне пра стварэнне гарадской выбарчай камісіі, бо на адпаведным сумесным паседжанні прэзідыума гарадскога савета дэпутатаў і гарвыканкаму (яно адбывалася 27 снежня) не было абмеркавання кандыдатур у склад выбаркама. Само паседжанне доўжылася каля 8 хвілінаў і за гэты час былі зацверджаныя 13 сябраў з 20 прапанаваных кандыдатаў. Між тым, ніводзін з вылучаных прадстаўнікоў апазіцыі ў Брэсцкую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію не трапіў.

Рашэнне суддзі Літоўчыка, які адмовіўся разглядаць гэтую скаргу, аўтары якой патрабуюць паўторна сфармаваць камісію шляхам сапраўднага абмеркавання ўсіх кандыдатур, будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства