viasna on patreon

Жодзіна: Гарадская выбарчая камісія працуе пад кіраўніцтвам гарвыканкаму

2014 2014-01-16T11:44:46+0300 2014-01-16T11:46:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/695mg_3047.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота А.Лапіцкага

Фота А.Лапіцкага

Гарвыбаркам у Жодзіне традыцыйна знаходзіцца ў будынку гарвыканкаму. Нягледзячы на тое, што выбарчыя камісіі абавязаныя быць самастойнымі і дзейнічаць незалежна ад уладаў, выбарчыя камісіі ў Жодзіне цалкам кантралююцца выканаўчай уладаю. 
 
Да такой высновы прыйшоў незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі.
 
Кіраўніцтва выбарчых камісіяў з года ў год у Жодзіне не змяняецца - гэта адны і тыя ж асобы - былыя або дзейсныя супрацоўнікі выканкаму.
 
Ад самага пачатку ўтварэння гарадской выбарчай камісіі акрамя таблічкі на кабінеце №118, у якім размясціўся гарвыбаркам, практычна нічога не змянілася. З 27 снежня ў ім працягвае працу чыноўніца Ніна Казлоўская. Толькі зараз яе аформілі ў камісію заявай ад грамадзянаў. 
 
Графік дзяжурстваў у выбарчай камісіі пачаў афармляцца толькі да другога паседжання, што адбылося 13 студзеня.  Дагэтуль, пас ловах Лапіцкага, былі выпадкі, калі пасля 16 гадзінаў кабінет выбаркаму быў ужо закрыты, назіральнікі не маглі патрапіць у яго. 
 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства