У Бярозаўскі райсавет пакуль толькі адзін прэтэндэнт
У Бярозаўскай раённай тэрытарыяльнай камісіі зарэгістравана пакуль адна толькі ініцыятыўная група з трох чалавек па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч.
Па словах намесніка старшыні выбарчай камісіі -- намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкаму Аляксандра Крагеля, асноўны працэс пачаўся з 15 студзеня, калі прэтэндэнты панеслі заявы. “Кожны чалавек нясе тады, каля ў яго ёсць жаданне”,-- кажа Аляксандр Крагель. Раззам з тым, ён адмовіўся ўдакладніць, колькі такіх заяў паступілла ў камісію. Адзначыў, што пра гэта будзе абвешчана па выніках рэгістрацыі.
16 студзеня -- апошні дзень прыняцця заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"