viasna on patreon

Баранавічы: 35 ініцыятыўных груп на 36 акругаў

2014 2014-01-19T21:55:56+0300 2014-01-19T21:55:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-tvk-pasedzanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У малой зале гарвыканкама адбылося чарговае пасяджэнне Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў гарсавета. Камісія прыняла рашэнне аб рэгістрацыі яшчэ 29 ініцыятыўных груп па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Баранавіцкага гарсавета.

Прэтэндэнтамі ў кандыдаты па Баранавіцкай выбарчай акрузе № 20 сталі мясцовы прадпрымальнік Зміцер Аўгуст і супрацоўнік гарадскога аўтобуснага парка Сяргей Дубешка. Былы кіраўнік справамі гарвыканкама Эдуард Якімчык стаў прэтэндэнтам ў кандыдаты па Баранавіцкай выбарчай акрузе № 17. Начальнік гарадской міліцыі Вячаслаў Герасімовіч зарэгістраваны прэтэндэнтам у кандыдаты па выбарчай акрузе № 5.

ТВК зарэгістравала таксама ініцыятыўную групу па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты гарсавета па выбарчай акрузе № 35, сябра Партыі БНФ Мікалая Чарнавуса.

Нагадаем, што 14 студзеня Баранавіцкая ТВК ўжо зарэгістравала 6 ініцыятыўных груп па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты. Такім чынам, у Баранавічах ужо зарэгістраваны 35 ініцыятыўных груп. Усяго на мясцовых выбарах 23 сакавіка павінна быць абрана 36 дэпутатаў Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства