ЦВК перагледзіць рашэнне аб рэгістрацыі дзвюх ініцыятыўных груп
20 студзеня грамадскі актывіст з Варнянаў Мікалай Уласевіч атрымаў тэлефонаграму з Цэнтрвыбаркаму. У ёй паведамляецца, што 21-га студзеня а 12-й гадзіне адбудзецца паседжанне ЦВК на якім будзе перагледжана рашэнне Астравецкай раённай камісіі аб рэгістрацыі дзвюх ініцыятыўных груп Уласевіча па збору подпісаў на вылучэнне ў раённы савет.
Мікалай Уласевіч здзіўляецца таму факту, што рашэнне маецца прымаць Цэнтрвыбаркам, “пераскочыўшы” Гарадзенскую абласную выбарчую камісію. Астравецкая раённая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы Уласевіча па збору подпісаў для вылучэння ў раённы савет па 3-й і 15-й акрузе. Уласевіч ужо атрымаў усе пасведчанні на сяброў сваіх ініцыятыўных груп, але цяпер невядома ці змогуць яны весці збор подпісаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”