viasna on patreon

У Віцебскай вобласці не зарэгістравалі 6 ініцыятыўных груп

2014 2014-01-22T13:00:08+0300 2014-01-22T13:00:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vykankamauskaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўсіх шасці выпадках у ахвотных вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты былі зафіксаваны недакладнасці ў сабраных дакументах. У тым ліку ва Уладзіміра Правальскага, колішняга ўдзельніка прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, якога Цэнтарвыбаркам не зарэгістраваў у якасці кандыдата, бо частка сабраных за яго подпісаў была прызнана несапраўднымі.

Цяпер ва Уладзіміра Правальскага, які хацеў быць кандыдатам у дэпутаты абласнога Савету, таксама паўсталі праблемы з дакументамі. Пра гэта распавёў сябра абласной выбарчай камісіі, кіраўнік абласной арганізацыі Партыі левых "Справядлівы свет" Мікалай Селівашка:

"Уладзімір Правальскі – пакуль адзіны, хто падаў скаргу на тое, што не зарэгістравалі яго ініцыятыўную групу. Ён кажа, што звяртаўся да сяброў камісіі, каб перагледзелі ягоныя дакументы і падказалі, калі нешта не так. І што нібыта ніякіх заўваг да яго не было. Але ініцыятыўную групу не зарэгістравалі менавіта праз недакладнасці ў сабраных дакументах. Я прапанаваў склікаць пасяджэнне абласной камісіі і ўсё ж зарэгістраваць групу Правальскага – раз яму не далі ніякіх тлумачэнняў. Тым больш, што недакладнасці там чыста "тэхнічныя", не грунтоўныя. Але камісію з гэтай нагоды склікаць не сталі".

Пра тое, каб не зарэгістравалі ініцыятыўную групу кагосьці з дэмакратычных актывістаў на Віцебшчыне, звестак няма.

Паводле афіцыйнай інфармацыі з сайту аблваканкама, на рэгістрацыю ініцыятыўных груп было пададзена 2 362 заявы, зарэгістравана 2 356 груп.

Сярод заяўнікаў былі і сябры палітычных партый, якія вырашылі стварыць ініцыятыўныя групы і збіраць подпісы за сябе, не чакаючы вылучэння ад партыйных суполак. 42 чалавекі ўказалі сваю партыйную прыналежнасць, і найбольш масава прадстаўленымі аказаліся Партыя левых "Справядлівы свет" (11 чалавек), КПБ (10 чалавек), Партыя БНФ (9 чалавек).

Аднак на сайце абласной газеты "Витебские вести" у артыкуле "Выбарчыя камісіі прыступілі да разгляду заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп", прысвечаным храналогіі сёлетняй выбарчай кампаніі, чытачоў пераконваюць, што ў вобласці існуе ўсяго адна палітычныя партыя. Журналіст Вольга Маслоўская так і піша пра этап партыйнага вылучэння патэнцыйных кандыдатаў: "У дадзены момант па вобласці праходзяць пасяджэнні кіруючых органаў палітычнай партыі, … дзе вызначаюцца з вылучэнцамі". Якую ж партыю мае на ўвазе абласная газета, не ўдакладняецца. І ні аблвыканкам, ні выбарчыя камісіі, ні самі партыйцы чамусці не спяшаюцца ўказаць дзяржаўнаму выданню на відавочную палітычную памылку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства