viasna on patreon

Мікалай Уласевіч аспрэчвае рашэнне ЦВК у судзе

2014 2014-01-24T12:56:04+0300 2014-01-24T12:56:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vjarkhouny-sud-rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікалай Уласевіч накіраваў 23 студзеня скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне Цэнтральнай камісіі. 21 студзеня ЦВК адмяніў рэгістрацыю абедзвюх ініцыятыўных груп Уласевіча, вырашыўшы, што раённая камісія дапусціла парушэнне часткі 5 артыкулу 60 Выбарчага кодэксу, згодна з якой грамадзянін можа вылучацца кандыдатам у дэпутаты мясцовага савету толькі па адной выбарчай акрузе. Астравецкая ж раённая камісія сваім рашэннем ад 17 студзеня зарэгістравала абедзве пададзеныя ініцыятыўныя групы.

   Мікалай Уласевіч не згодны, што ўся адказнасць за парушэнне выбарчага заканадаўства ўскладзена менавіта на яго. Ён лічыць, што паколькі ЦВК скасаваў рэгістрацыю абедзвюх ініцыятыўных груп, то яго канстытуцыйнае права вылучацца і балатавацца ў дэпутаты, якое замацавана артыкулам 38 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, парушана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства