Гродна: збор подпісаў сумясцілі з пратэстам супраць расійскіх баз
https://spring96.org./be/news/68684
2014
2014-01-27T10:17:49+0300
2014-01-27T10:17:49+0300
2014-01-27T10:17:49+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/grodna-zbor-podpis-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 студзеня сябры гродзенскай структуры Партыі БНФ правялі пікет па зборы подпісаў за свайго вылучэнца ў кандыдаты гарадскога Савета Вадзіма Саранчукова, старшыню рэгіянальнай арганізацыі. Акцыя праходзіла на вуліцы Ажэшкі паблізу кнігарні. Адначасна сябры партыйнай суполкі, згодна з агульнай стратэгіяй Партыі БНФ, выступілі супраць расійскіх вайсковых баз у Беларусі і раздавалі спецвыпуск “Навіны БНФ”. Да дрэўка з бел-чырвона-белым сцягам на знак салідарнасці з народам Украіны быў прымацаваны і жоўта-блакітны сцяжок.
Збор подпісаў прайшоў без эксцэсаў. Ініцыятыўная група плануе збіраць подпісы за вылучэнне Вадзіма Саранчукова да 10-га лютага.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”