У Слоніме пры зборы подпісаў выступілі супраць расійскіх баз
https://spring96.org./be/news/68692
2014
2014-01-27T12:08:05+0300
2014-01-27T12:08:05+0300
2014-01-27T12:08:05+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/slonim-zbor-podpis-aviabazy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Слоніме ініцыятыўная група грамадска-палітычнага актывіста, сябра Партыі БНФ, доктара, звольненага з працы па палітычных прычынах, Івана Шэгі правяла 26-га студзеня пікет па зборы подпісаў на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты. Пікет праходзіў пад дэвізам супраць размяшчэння ў Беларусі ракетных расійскіх вайсковых баз – гэта агульная стратэгія Партыі БНФ на мясцовых выбарах.
Пікет праходзіў у цэнтры Слоніма на вуліцы Першамайскай. Па словах яго ўдзельнікаў, жыхары гораду над Шчарай успрымалі такую акцыю досыць пазітыўна. За некалькі гадзін у падтрымку Івана Шэгі і яго пазіцыі было сабрана некалькі дзесяткаў подпісаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”