viasna on patreon

Бабруйск: Збор подпісаў пад наглядам міліцыі (фота)

2014 2014-01-29T19:10:31+0300 2014-01-29T19:10:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-zbor-podpisau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля ўваходу на бабруйскі рынак “Паўночны” 28 студзеня прайшоў першы пікет па зборы подпісаў. Мінакам прапаноўвалі аддаць голас за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду” – Алену Мядзведзеву, Уладзіміра Шчарбатых, Насту Мядзведзеву, Аксану Самуйлаву.

-Мы прыехалі на месца, а там ужо стаяла машына з супрацоўнікамі КДБ, - кажа Алена Мядзведзева. – Яны не выходзілі з аўто, але здымалі ўсё, што адбываецца, на камеру. Пазней ужо да іх далучыліся міліцыянты і прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна. Такая колькасць “назіральнікаў” ад улады насцярожыла бабруйчан, і яны неахвотна падпісваліся. Напрыклад, адзін мужчына падыйшоў падпісацца, так міліцыянт яму камеру ледзь не да самага твара падсунуў, той сумеўся і кажа: “Ладна, я ў наступны раз падпішуся”.

Алена Мядзведзева дадала, што супрацоўнікі адміністрацыі былі незадаволеныя пікетам, ім падалося, што вядзецца не збор подпісаў, а агітацыя за “Народны рэферэндум”.

-Пагражалі мне “адміністрацыйкай”, але ў выніку ўсё абыйшлося вуснай вымовай. У любым выпадку, мы не спынілі пікет, а правялі яго да канца. Падтрымаць нас прыехаў Уладзімір Някляеў. Вельмі станоўча бабруйчане адрэагавалі на нашу “дошку прапаноў” – стэнд з аркушамі паперы, на якіх мінакі маглі напісаць свае набалелыя праблемы. Людзі пісалі пра дрэнную ваду, пра асвятленне вуліц, гэта была цікавая разынка пікета, - адзначыла бабруйская актывістка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства