viasna on patreon

Гомельскія міліцыянеры патрабавалі на пікеце зняць бел-чырвона-белы сцяг (фота)

2014 2014-02-01T19:20:37+0300 2014-02-01T19:20:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-zbor-podpis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У Гомелі 1 лютага грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» праводзіла пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты актывістаў кампаніі. Усяго кампанія «ГП» падтрымлівае ў горадзе над Сожам 23 чалавек, якія вылучаюцца ў гарадскі і абласны Саветы. Пікет праходзіў у шматлюдным месцы – насупраць чыгуначнага вакзалу. Актывісты размясцілі сімволіку кампаніі «Гавары праўду!», «Народнага рэферэндуму», а таксама прымацавалі бел-чырвона-белы сцяг. Менавіта нацыянальная сімволіка і зацікавіла міліцыянераў. Яны запатрабавалі зняць сцяг. Але актывісты давялі супрацоўнікаў міліцыі, што бел-чырвона-белы сцяг не з'яўляецца забароненай сімволікай, і папрасілі прадставіць нарматыўна-прававы акт, згодна якому нацыянальны сцяг знаходзіцца пад забаронай.

Міліцыянеры зніякавелі і адышлі, не знайшоўшы што адказаць.

Тым часам грамадзянскі актывіст Кастусь Жукоўскі праз мегафон заклікаў міліцыянераў, якія стаялі воддаль і назіралі за пікетам, аддаць подпісы за незалежных кандыдатаў. «Міліцыянеры! Паглядзіце, якія ў вас заробкі, і якія ў дэпутатаў! Пастаўце подпісы за нашых канндыдатаў! Палітычны зыск забаронены ў нашай краіне, згодна Канстытуцыі, а вы чым займаецеся?», - прысарамаціў ахоўнікаў грамадскага парадку актывіст.

Варта дадаць, што людзі неахвотна ставілі подпісы, большасць раўнадушна праходзіла міма, толькі кідалі зацікаўленыя позіркі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства