У Жодзіна назіральніку забаранілі прысутнічаць пры фармаванні складу выбарчых камісіяў
https://spring96.org./be/news/68891
2014
2014-02-05T11:34:14+0300
2014-02-05T11:34:14+0300
2014-02-05T12:08:30+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/695mimg_3355.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На афіцыйны запыт БХК з пытаннем даты і часу правядзення паседжання па фармаванні складу ўчастковых выбарчых камісіяў, старшыня гарвыканкаму М.М. Амельянчук адзначае, што незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі не мае права прысутнічаць на адзначаным мерапрыемстве.
Такім чынам, незалежнае назіранне ў Жодзінскім гарвыбаркаме на сёння афіцыйна пазбаўлена магчымасці знаёміцца з любымі выбарчымі дакументамі, якія трапляюць у каімісію, а таксама не можа выконваць свае функцыі і назіраць за працэдураю фармавання нізавых выбаркамаў.
Такая пазіцыя ў Жодзіне сфармавалася неадразу. Так, намеснік старшыні выканкаму па ідэалогіі Юрый Шары пасля першага паседжання прэзідыюму ў непасрэднай размове з Аляксеем Лапіцкім адзначыў адкрытасьць усіх прымаемых дакумэнтаў для азнаямлення, магчымасць назіральніка фатаграфаць і запісваць неабходныя для ягонай працы рэчы падчас назірання і прысутнічаць на мерапрыемствах. Аднак у той жа дзень назіральніку не дазволілі азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні прадстаўнікоў у Жодзінскі выбаркам са спасылкаю на пазіцыю старшыні ЦВК Лідзія Ярмошынай і агульныя палажэнні Выбарчага кодэкса.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"