viasna on patreon

Старшыня Гродзенскага аблвыканкаму ўжо не старшыня камсіі, але дэпутатам застаецца (дакумент)

2014 2014-02-06T08:19:39+0300 2014-02-06T08:19:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kraucou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Краўцоў

Уладзімір Краўцоў

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 5 лютага атрымаў адказ з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на сваю паўторную заяву на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі.

У сваёй заяве Валерый Каранкевіч прапаноўваў вынесці на разгляд чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў пытанне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Краўцова У. В. у сувязі з прызначэннем яго на дзяржаўную пасаду.

У адказе за подпісам старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Генадзія Грыцкевіча, у прыватнасці, гаворыцца:

“Паведамляем, што 19 снежня 2013 года Пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутат Краўцоў У.В. у адпаведнасці з пададзенай ім заявай быў вызвалены ад пасады старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы.

У адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь” датэрміновае спыненне паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца па рашэнню Палаты прадстаўнікоў.

Разам з тым заявы пра складанне дэпутатам Краўцовым У. В. сваіх дэпутацкіх паўнамоцтваў у Палату прадстаўнікоў не паступала. У сувязі з гэтым дэпутат Краўцоў У. В. зараз з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пытанне аб датэрміновым спынені паўнамоцтваў дэпутата Краўцова У.В. можа быць разгледжаны на паседжанні Палаты прадстаўнікоў пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Валерый Каранкевіч лічыць, што з Палаты прадстаўнікоў яму даслалі чарговую адпіску, не адказаўшы па сутнасці на яго зварот і прапанову.

“Старшыня Пастаяннай камісіі Генадзій Грыцкевіч даслаў мне адпіску, нічога не адказаўшы па сутнасці маёй прапановы, - кажа Валерыё Каранкевіч, які быў супернікам Уладзіміра Краўцова на парламентскіх выбарах у 2012 годзе. - У звароце на імя Уладзіміра Андрэйчанкі я ўносіў канкрэтную прапанову - прапанаваў вынесці на разгляд чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў пытанне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата Краўцова У. В. у сувязі з прызначэннем яго на дзяржаўную пасаду. У абгрунтаванне гэтай прапановы я прыводзіў канкрэтныя аргументы. Як я ўжо казаў, гэта проста нейкі анекдот – губернатар Гродзенскай вобласці застаецца дзеючым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад усходу Магілёўскай вобласці. Генадзь Грыцкевіч проста ўхіліўся ад канкрэтнага адказу, напісаўшы нейкія прапісныя ісціны”.

Валерый Каранкевіч зноў кажа пра тое, што сумяшчэнне дзяржаўнай пасады з дэпутацкімі паўнамоцтвамі парушае прынцып паздзялення паўнамоцтваў розных галін улады і не ўлічвае інтарэсы выбаршчыкаў, і што гэта недапушчальна.

“У дэмакратычных краінах паўсюдна дзейнічаць правілы, якія выключаюць сумяшчэнне дзяржаўных пасад з паўнамоцтвамі дэпутатаў вышэйшых органаў заканадаўчай улады. Гэтыя правілы дзейнічаюць і ў саюзнай дзяржаве – Расіі. Уладзімір Краўцоў ніякай дэпутацкай працы ў сваёй выбарчай акрузе не вядзе, яму проста не хапае на гэта часу. Я нічога не магу сказаць дрэннага пра Краўцова, як пра чалавека. Наадварот, размаўляў з былымі калегамі з Гродненскай вобласці, дык яны вельмі добра адгукаюцца пра яго, як пра кіраўніка і чалавека, паводзіць сябе ён там нашмат больш карэктна, чым мінулы старшыня Гродзенскага аблвыканкама Шапіра. Аднак яго выбаршчыкі ў Крычаўскай выбарчай акрузе №83 фактычна засталіся без уласнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, бо ў акрузе Уладзімір Краўцоў ніякай працы з людзьмі не вядзе. Ён сам павінен зразумець усю недарэчнасць сітуацыі, спыніць свае дэпутацкія паўнамоцтвы і засяродзіцца на працы старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Павінны гэта разумець і ў кіраўніцтве Палаты прадстаўнікоў, людзі ж не вінаваты, і ў Крычаўскай выбарчай акрузе №83 павінен быць абраны сапраўдны дзеючы дэпутат, а не “вясельны генерал”, - выказвае меркаванне Валерый Каранкевіч.

Нагадаем, што дэпутатат Краўцоў Уладзімір Васільевіч Указам кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ад 14 лістапада 2013 года №509 прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства